Віншаванне народнаму артысту Расіі Алегу Газманаву

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-гадовым юбілеем народнага артыста Расіі Алега Газманава.

    "Ваша жыццё - гэта прыклад самаадданага служэння мастацтву. Валодаючы яркім талентам спевака, паэта і кампазітара, Вы заваявалі ўсенародную любоў, падарылі свету цудоўныя пазітыўныя песні і запамінальныя шоу, якія занялі асаблівае месца на эстрадзе. Вы - чалавек з актыўнай грамадзянскай пазіцыяй, перакананы патрыёт сваёй краіны, шчыры сябар Беларусі - заўсёды з'яўляецеся жаданым госцем на нашай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Алегу Газманаву добрага здароўя, невычэрпнага натхнення і новых творчых перамог.