Віншаванне народнаму артысту БССР Віктару Саркісьяну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста БССР Віктара Саркісьяна з 75-годдзем.

    "Дзякуючы выключнаму таленту і адданаму служэнню мастацтву Вы дасягнулі вышынь прафесійнага майстэрства, стварылі шэраг незабыўных сцэнічных вобразаў, якія захапляюць аматараў беларускага балета, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Сёння Вы шчодра дзеліцеся ведамі з маладымі артыстамі, дапамагаеце ім рэалізаваць уласныя здольнасці і натхняеце на новыя здзяйсненні".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру здароўя, невычэрпнай творчай энергіі, шчасця і дабрабыту.