Віншаванне народнаму артысту БССР Віктару Саркісьяну

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста БССР Віктара Саркісьяна з 70-годдзем.

    "З Вашым імем звязаны буйныя дасягненні нацыянальнай харэаграфічнай школы. Створаныя Вамі яркія вобразы ўвайшлі ў залаты фонд беларускага балета, садзейнічалі ўмацаванню яго высокага аўтарытэту ў сусветнай культурнай прасторы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што сёння Віктар Саркісьян паспяхова перадае свой багаты вопыт таленавітай моладзі, якая дастойна працягвае лепшыя творчыя традыцыі.