Віншаванне народнаму артысту Беларусі Юрыю Траяну

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна з юбілеем.

    "Сваёй актыўнай творчай дзейнасцю і працаздольнасцю вы заваявалі ўсенародную любоў і павагу, зрабілі важны ўклад у захаванне, развіццё і папулярызацыю лепшых традыцый беларускага балета", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў, што нястомнае імкненне артыста падтрымліваць таленавітую моладзь і выхоўваць цудоўных танцоўшчыкаў заслугоўвае высокай ацэнкі.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Юрыя Траяну моцнага здароўя, невычэрпнай энергіі, натхнення і дабрабыту.