Віншаванне народнаму артысту Беларусі Васілю Кавальчуку
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Васіля Кавальчука з 80-годдзем.
"Сваё жыццё Вы прысвяцілі служэнню беларускаму мастацтву і Нацыянальнаму акадэмічнаму Вялікаму тэатру Беларусі. Ваша творчасць вызначаецца высокай музычнай культурай выканання, глыбінёй і разнастайнасцю створаных мастацкіх вобразаў. Шматгадовая натхнёная прафесійная дзейнасць, яркі талент і працавітасць па праву заслужылі прызнанне калег і шчырую любоў публікі", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт выказаў упэўненасць у тым, што народны артыст і ў далейшым будзе захапляць унікальнасцю голасу, насычанай і паспяховай творчасцю.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Васілю Кавальчуку даўгалецця, моцнага здароўя і дабрабыту.