Віншаванне народнаму артысту Беларусі Васілю Раінчыку
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Васіля Раінчыка з 65-годдзем.
"Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю вы заслужылі любоў і павагу паклоннікаў як у Беларусі, так і далёка за яе межамі. Ваш прафесіяналізм як музыканта і кампазітара, шчодрая ад прыроды душа і артыстызм, унутраная культура, здольнасць данесці аўтарскую думку да шырокага гледача робяць Вашы песні любімымі і вельмі папулярнымі ў народзе", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы таксама даў высокую ацэнку актыўнай дзейнасці Васіля Раінчыка па пошуку юных талентаў, што садзейнічае з'яўленню на беларускай эстрадзе яркіх маладых выканаўцаў, якія праслаўляюць Беларусь на міжнароднай арэне.