Віншаванне народнаму артысту Беларусі Уладзіміру Пятрову

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Пятрова з 60-гадовым юбілеем.

    "Дзякуючы высокаму прафесіяналізму, моцнаму, тэмбральна багатаму голасу і яркай артыстычнай індывідуальнасці Вы сталі адным з вядучых салістаў Вялікага тэатра Беларусі, - гаворыцца ў віншаванні. - Створаныя Вамі драматычныя вобразы вылучаюцца шматграннасцю, глыбінёй, асаблівым выкананнем і непаўторнасцю ўвасаблення".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру невычэрпнага натхнення, новых творчых вышынь, здароўя, шчасця і дабрабыту.