Віншаванне народнаму артысту Беларусі Уладзіміру Гасцюхіну

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Уладзіміра Гасцюхіна з юбілеем.

    "Шчырасць і пранікнёнасць створаных Вамі сцэнічных і экранных вобразаў блізкія мільёнам людзей. Ужо з першых спектакляў праявіліся Ваш яркі артыстычны талент, высокі прафесіяналізм і імкненне да сцвярджэння духоўных ідэалаў. Цёпла прымаюць гледачы і вашы рэжысёрскія работы ў тэатры і кіно", - гаворыцца ў віншаванні.

    Прэзідэнт адзначыў, што праўдзівасць, жыццесцвярджальная сіла і сапраўдны гуманізм творчасці Уладзіміра Гасцюхіна сёння асабліва важныя ў справе выхавання падрастаючага пакалення.