Віншаванне народнаму артысту Беларусі Сяргею Франкоўскаму
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Сяргея Франкоўскага з 60-годдзем.
"Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай выканальніцкай школы і папулярызацыю нацыянальнага музычнага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваша жыццё непарыўна звязана з Вялікім тэатрам Беларусі. На знакамітай сцэне Ваш унікальны талент увасобіўся ў шэраг бліскучых вобразаў, а кожнае выступленне выклікае ў гледача феерверк эмоцый і пачуццяў".
Прэзідэнт выказаў упэўненасць, што артыст і ў далейшым будзе натхнёна служыць любімай справе і Радзіме.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Сяргею Франкоўскаму здароўя, невычэрпнай энергіі, поспехаў, шчасця і дабрабыту.