Віншаванне народнаму артысту Беларусі Сяргею Картэсу з 80-годдзем 

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Сяргея Картэса з 80-годдзем.  

    "Сваёй творчай і грамадскай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнага акадэмічнага музычнага мастацтва, - гаворыцца ў віншаванні. - Вашы творы ўваходзяць у рэпертуар розных калектываў і выканаўцаў як у Беларусі, так і за яе межамі".

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру доўгіх гадоў жыцця, добрага здароўя, невычэрпнага натхнення і новых дасягненняў.