Віншаванне народнаму артысту Беларусі Рыгору Белацаркоўскаму

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Рыгора Белацаркоўскага з 75-годдзем.

    "Ваша багатая творчая біяграфія і адданае служэнне сцэне выклікаюць шчырую павагу і ўдзячнасць шматлікіх паклоннікаў. Яркі талент і высокі прафесіяналізм па праву заслужылі прызнанне калег і шчырую любоў гледачоў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рыгору Белацаркоўскаму, каб яго невычэрпная энергія і ў далейшым дарыла радасныя хвіліны аматарам тэатральнага мастацтва, папаўняла скарбніцу айчыннай культуры.