Віншаванне народнаму артысту Беларусі Міхаілу Дрынеўскаму з 75-годдзем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Міхаіла Дрынеўскага з 75-годдзем

    Творчая дзейнасць Міхаіла Дрынеўскага звязана з Нацыянальным акадэмічным народным хорам Рэспублікі Беларусь імя Г. І. Цітовіча. "Беларуская песня ва ўсёй яе чысціні, прыгажосці і багацці стала для Вас невычэрпнай крыніцай натхнення. У якасці інтэрпрэтатара і аранжыроўшчыка Вы ўнеслі вялікі ўклад у захаванне і развіццё нацыянальнай музычнай традыцыі", - гаворыцца ў віншаванні.