Віншаванне народнаму артысту Беларусі Мікалаю Кірычэнку з 70-гадовым юбілеем
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Мікалая Кірычэнку з 70-гадовым юбілеем.Мікалай Кірычэнка ўнёс значны ўклад у развіццё, захаванне і ўзбагачэнне лепшых традыцый беларускага тэатра і кіно, гаворыцца ў віншаванні. "Дзякуючы Вашаму таленту на сцэне і на экране ўвасоблены яркія чалавечыя характары, якія заваявалі шчырае прызнанне шматлікіх паклоннікаў і калег", - адзначыў Прэзідэнт.
"Няхай і далей Ваша невычэрпная творчая энергія дорыць радасныя хвіліны аматарам мастацтва, папаўняе скарбніцу культуры новымі цікавымі ролямі", - пажадаў Кіраўнік дзяржавы.