Віншаванне народнаму артысту Беларусі Юрыю Траяну з 65-годдзем

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Юрыя Траяна з 65-годдзем.

    "Сваёй шматгадовай творчай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю беларускага балета, - гаворыцца ў віншаванні. - Ваш яркі талент танцоўшчыка, балетмайстра і педагога ў поўнай ступені раскрыўся ў Нацыянальным акадэмічным Вялікім тэатры оперы і балета Рэспублікі Беларусь".

    Спектаклі з удзелам Юрыя Траяна, а таксама створаныя на гэтай знакамітай сцэне пастаноўкі па творах беларускіх і замежных кампазітараў па праву ўваходзяць у залаты фонд беларускага харэаграфічнага мастацтва, сказана ў віншаванні.