Віншаванне народнаму артысту Беларусі Яўгену Гладкову з 75-годдзем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Яўгена Гладкова з 75-годдзем.

    "Многія гады Вы ўносіце прыкметны ўклад у справу захавання і развіцця айчыннага музычнага мастацтва, папулярызуеце лепшыя традыцыі і дасягненні беларускай выканальніцкай школы як у нашай краіне, так і за мяжой", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Высокай ацэнкі заслугоўвае і тое, што Вы шчодра дзеліцеся з маладым пакаленнем сваім унікальным вопытам, прафесіяналізмам і майстэрствам, выхавалі нямала яркіх музыкантаў, лаўрэатаў рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў", - адзначыў Кіраўнік дзяржавы.