Віншаванне народнаму артысту Беларусі Эдуарду Зарыцкаму з 70-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Эдуарда Зарыцкага з 70-годдзем.
"Справай Вашага жыцця стала служэнне нацыянальнаму музычнаму мастацтву, - гаворыцца ў віншаванні. - Вы стварылі шэраг песень, якія прывабліваюць паклоннікаў айчыннай эстрады мілагучнасцю, адметным каларытам і зваротам да народных вытокаў. Шмат увагі ўдзяляеце развіццю беларускай кампазітарскай школы, прымаеце актыўны ўдзел у грамадскім жыцці краіны".
Кіраўнік дзяржавы выказаў надзею, што сваёй творчасцю Эдуард Зарыцкі і ў далейшым будзе ўзбагачаць скарбніцу музычнай культуры і радаваць слухачоў новымі песнямі.