Віншаванне народнаму артысту Беларусі Эдуарду Ханку

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Эдуарда Ханка з 75-годдзем.

    "Сваёй плённай дзейнасцю Вы зрабілі значны ўклад у развіццё і папулярызацыю нацыянальнай музычнай культуры. Ваш творчы багаж уражвае разнапланавасцю пры нязменна высокім прафесійным узроўні. Сімфанічныя, камерныя творы, музыка да спектакляў і кінафільмаў набылі шырокую вядомасць, прынеслі славу айчыннаму мастацтву далёка за межамі Беларусі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў юбіляру доўгіх гадоў жыцця, здароўя і невычэрпнага натхнення.