Віншаванне народнаму артысту Беларусі Анатолю Алаю

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Анатоля Алая з 80-годдзем.

    "Ваша багатая творчая біяграфія і адданае служэнне мастацтву выклікаюць шчырую павагу. Вы па праву з'яўляецеся майстрам, незабыўныя, кранальныя і эмацыянальна багатыя работы якога ствараюць залаты фонд айчыннага кінематографа", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што яркі талент і прафесіяналізм Анатоля Алая яшчэ доўгія гады будуць прыкладам для многіх пакаленняў. Прэзідэнт пажадаў яму моцнага здароўя, поспехаў ва ўсіх справах, шчасця і дабрабыту.