Віншаванне народнаму артысту Беларусі Аляксандру Яфрэмаву
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава з 70-годдзем.
"Вы належаце да плеяды таленавітых людзей, якія сваёй апантанай працай ствараюць сапраўдныя шэдэўры, не баяцца адстойваць праўду і гістарычную ісціну", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што пад кіраўніцтвам Аляксандра Яфрэмава тэатр-студыя кінаакцёра за 30 гадоў вырас у знакаміты калектыў са сваім непаўторным абліччам і сапраўднымі зоркамі, прафесійна запатрабаванымі не толькі ў Беларусі.
"Упэўнены, Ваша плённая дзейнасць у тэатры і кіно, нацэленая на захаванне, развіццё лепшых традыцый высокага мастацтва, і ў далейшым будзе садзейнічаць росквіту беларускай культуры", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
