Віншаванне народнаму артысту Беларусі Аляксандру Анісімаву
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Анісімава з 75-годдзем.
"Дзякуючы шматграннаму дырыжорскаму таленту і надзвычайнай працаздольнасці Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё беларускай культуры, падарылі шчаслівы сцэнічны лёс шматлікім творам айчынных кампазітараў і радасць сустрэч з высокім мастацтвам сапраўдным знатакам класічнай музыкі", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт адзначыў сімвалічнасць таго, што разам з Аляксандрам Анісімавым у гэтым годзе адзначае свой юбілей Дзяржаўны акадэмічны сімфанічны аркестр, з якім непарыўна звязаны творчы шлях дырыжора.
"Упэўнены, яшчэ доўгія гады Вы будзеце натхняць паклоннікаў сваім майстэрствам, прымнажаць музычныя скарбы нашай Радзімы і ўсяго свету", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Аляксандру Анісімаву моцнага здароўя, дабрабыту і новых прафесійных дасягненняў.

