Віншаванне народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ткачонку

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народнага артыста Беларусі Аляксандра Ткачонка з 65-годдзем.

    "Сыграныя Вамі ролі ў тэатры і кіно сталі значным укладам у скарбніцу культуры беларускага народа", - гаворыцца ў віншаванні.

    Дзякуючы высокаму прафесіяналізму Аляксандра Ткачонка, уменню ствараць глыбока эмацыянальныя і псіхалагічна дакладныя вобразы беларускае сцэнічнае мастацтва папоўнілася шэрагам запамінальных персанажаў, адметнай рысай якіх сталі высокая маральнасць, высакароднасць і сіла духу, перакананы Прэзідэнт.