Віншаванне народнаму артысту Беларусі Аляксандру Яфрэмаву

    Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння народнага артыста Беларусі Аляксандра Яфрэмава.

    Гледачам рознага ўзросту блізкія і зразумелыя шчырасць і пранікнёнасць створаных Аляксандрам Яфрэмавым рэжысёрскіх работ, гаворыцца ў віншаванні.

    "Духоўнасць, патрыятызм і жыццесцвярджальная сіла Вашай шматграннай дзейнасці асабліва важныя ў справе выхавання маладых кінематаграфістаў", - адзначыў Прэзідэнт.