Віншаванне народнаму артысту Азербайджанскай ССР Паладу Бюльбюль аглы

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з 70-годдзем Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Азербайджанскай Рэспублікі ў Расійскай Федэрацыі, народнага артыста Азербайджанскай ССР Палада Бюльбюль аглы.

    «Ваша творчая дзейнасць кампазітара і выканаўцы, якая ўвабрала ў сябе лепшыя рысы азербайджанскай музыкі і традыцыі савецкай песні, карыстаецца любоўю і прызнаннем мільёнаў людзей», - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў, што Палада Бюльбюль аглы ведаюць і высока цэняць як аўтарытэтнага палітыка, чыя плённая работа садзейнічае збліжэнню нашых народаў, развіццю міжнароднага культурнага дыялогу, ідэй братэрства і ўзаемадапамогі.