Віншаванне народнай артыстцы СССР Людміле Чурсіной з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Людмілу Чурсіну.

    "Яркі талент, прафесійнае майстэрства і непаўторнае абаянне прынеслі Вам заслужаную славу і велізарную любоў гледачоў. Вобразы, створаныя Вамі ў кіно і тэатры, вызначаюцца выразнасцю, дакладнасцю і натхнёнасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што творчасць Людмілы Чурсіной дорыць гледачам радасць і садзейнічае развіццю культурнага супрацоўніцтва паміж народамі Беларусі і Расіі.