Віншаванне народнай артыстцы СССР Галіне Волчак

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з днём нараджэння мастацкага кіраўніка Маскоўскага тэатра "Сучаснік" народную артыстку СССР Галіну Волчак.

    "Выдатны талент, асаблівы рэжысёрскі почырк і бясспрэчны прафесійны аўтарытэт далі Вам магчымасць упісаць мноства яркіх старонак у гісторыю тэатральнага мастацтва і кінематаграфіі, - адзначыў Кіраўнік дзяржавы. - Тэатр "Сучаснік", які Вы ўзначальваеце, на працягу многіх гадоў нязменна радуе гледачоў і запамінальнымі пастаноўкамі, і цікавымі праектамі".

    У віншаванні гаворыцца, што ў Беларусі добра ведаюць і любяць работы артысткі, якія выдзяляюцца псіхалагічнай глыбінёй створаных вобразаў, аказваюць пазітыўны ўплыў на духоўна-маральнае развіццё грамадства.

    Прэзідэнт выказаў перакананасць, што шматгранная дзейнасць Галіны Волчак будзе і далей садзейнічаць актыўнаму культурнаму дыялогу паміж народамі Беларусі і Расіі.