Віншаванне народнай артыстцы СССР Аляксандры Пахмутавай з днём нараджэння

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку СССР Героя Сацыялістычнай Працы Аляксандру Пахмутаву з днём нараджэння.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Аляксандра Пахмутава карыстаецца заслужаным прызнаннем і павагай як выдатны кампазітар і добры сябар краіны.

    "Вы стварылі шмат цудоўных музычных твораў, напоўненых аптымізмам, стваральнай энергіяй і любоўю да Радзімы, якія па праву ўваходзяць у залаты фонд сучаснай эстрады", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што творчая дзейнасць Аляксандры Пахмутавай і ў далейшым будзе радаваць шматлікіх паклоннікаў і садзейнічаць умацаванню культурных сувязей паміж дзвюма краінамі.