Віншаванне народнай артыстцы СССР Алісе Фрэйндліх

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў з юбілеем народную артыстку СССР Алісу Фрэйндліх.

    "Створаная Вамі галерэя цудоўных жаночых вобразаў пакарае і захапляе сваёй пранізлівай дакладнасцю, мастацкай індывідуальнасцю і глыбокім псіхалагізмам, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі Ваша творчасць карыстаецца вялікай папулярнасцю і сапраўды ўсенароднай любоўю".

    Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што Аліса Фрэйндліх і ў далейшым будзе радаваць сваім мастацтвам, садзейнічаючы ўмацаванню дружбы паміж брацкімі народамі дзвюх краін.