Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Надзеі Бабкінай

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Надзею Бабкіну з нагоды дня нараджэння.

    «Вы атрымалі ўсенароднае прызнанне як спявачка, якая мае рэдкі па прыгажосці і гучанні голас, - гаворыцца ў віншаванні. – Вы ўнеслі неацэнны ўклад у захаванне і папулярызацыю народнай песні, узнялі яе на новую творчую вышыню і заваявалі сэрцы мільёнаў людзей».

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што на беларускай зямлі Надзею Бабкіну ведаюць і цэняць як добрага сябра краіны, вернага захавальніка славянскіх культурных традыцый, што аб’ядноўваюць народы Беларусі і Расіі.