Віншаванне народнай артыстцы РСФСР Галіне Польскіх

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку РСФСР Галіну Польскіх з юбілеем.

    "Шматгранны талент, высокае прафесійнае майстэрства, прыроднае абаянне і вернасць выбранай справе далі магчымасць вам упісаць мноства яркіх старонак у гісторыю тэатральнага мастацтва і кінематаграфіі. Дзякуючы непаўторнаму творчаму стылю, мастацкай выразнасці і праўдзівасці створаных вобразаў вы заслужылі шчырую павагу калег і любоў публікі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Галіне Польскіх здароўя, бадзёрасці духу, новых поспехаў, дабрабыту і дабра. "Няхай ваша работа і ў далейшым дорыць гледачам радасць і добры настрой, аб'ядноўвае людзей розных пакаленняў, садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі", - падкрэсліў Кіраўнік дзяржавы.