Віншаванне народнай артыстцы Расіі Веры Глаголевай з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Веру Глаголеву з юбілеем.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Веру Глаголеву ведаюць і любяць як таленавітую актрысу, паспяховага рэжысёра і прадзюсара.

    "Вы сыгралі нямала яркіх, запамінальных роляў, якія нязменна прыцягваюць гледачоў глыбінёй характару, шчырасцю, выразнасцю і жаноцкасцю. А знятыя Вамі карціны атрымалі прызнанне прафесіяналаў і папулярнасць у шматлікіх аматараў кіно", - гаворыцца ў віншаванні.