Віншаванне народнай артыстцы Расіі Ніне Усатавай з юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расійскай Федэрацыі Ніну Усатаву з юбілеем.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што непаўторны творчы стыль, мастацкая выразнасць і дакладнасць вобразаў прынеслі Ніне Усатавай шырокую вядомасць і вялікую любоў гледачоў.

    "Няхай Ваша работа і надалей дорыць публіцы радасць і добры настрой, садзейнічае ўмацаванню дружбы паміж народамі Беларусі і Расіі", - гаворыцца ў віншаванні.