Віншаванне народнай артыстцы Расіі Клары Новікавай з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Клару Новікаву з юбілеем.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што сваёй творчасцю артыстка і ў далейшым будзе дарыць удзячнай публіцы радасць і добры настрой, садзейнічаць умацаванню беларуска-расійскіх культурных сувязей.