Віншаванне народнай артыстцы Расіі Алене Якаўлевай

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Расіі Алену Якаўлеву з юбілеем.

    "Яркія работы ў тэатры і кіно прынеслі Вам заслужаную павагу прафесіяналаў і любоў шырокай публікі. Вы ўмееце ствараць выразныя, запамінальныя вобразы, паказаць глыбіню характараў персанажаў", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў Беларусі Алену Якаўлеву ведаюць і высока цэняць як таленавітую актрысу, якая працуе ў розных жанрах.