Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Святлане Вуячыч
Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Святлану Вуячыч з юбілеем.
"Ваша шматгадовая плённая дзейнасць з'яўляецца яркай старонкай у гісторыі дзяржаўнага ансамбля танца Беларусі. З гэтым калектывам Вы прайшлі цікавы творчы шлях і сталі прыкладам для некалькіх пакаленняў таленавітых выканаўцаў. Дзякуючы высокаму прафесіяналізму, артыстызму, уменню ствараць запамінальныя вобразы, Вы заслужылі любоў і павагу шматлікіх паклоннікаў народнага танца ў нашай краіне і за яе межамі", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Святлане Вуячыч здароўя, натхнення, шчасця і дабрабыту.