Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Людміле Лаўрыновіч з юбілеем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Людмілу Лаўрыновіч з юбілеем.

    "Сваёй шматграннай творчай дзейнасцю Вы ўнеслі значны ўклад у развіццё, захаванне і ўзбагачэнне лепшых традыцый нацыянальнага тэатральнага мастацтва Беларусі, заслужана набылі прызнанне, шчырую любоў і павагу гледачоў, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы Вашаму яркаму таленту з'явіўся шэраг выдатных мастацкіх вобразаў, якія прыцягваюць глыбінёй і шматпланавасцю".

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў, каб невычэрпная творчая энергія Людмілы Лаўрыновіч і далей дарыла радасныя хвіліны паклоннікам мастацтва, папаўняла скарбніцу айчыннай культуры.