Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Ірыне Шыкуновай з юбілеем

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Ірыну Шыкунову з юбілеем.

    "Музычная грамадскасць краіны ведае Вас як выдатную спявачку, адну з яркіх прадстаўніц беларускага вакальнага мастацтва", - гаворыцца ў віншаванні.

    "Сёння Вы плённа працуеце ў Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, паспяхова развіваеце лепшыя традыцыі беларускага і сусветнага вакальнага мастацтва, перадаяце свой багаты вопыт і веды маладому пакаленню спевакоў", - адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Ірыне Шыкуновай здароўя, шчасця і дабрабыту.