Віншаванне народнай артыстцы Беларусі Алене Цяльковай

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народную артыстку Беларусі Алену Цялькову з юбілеем.

    Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што яе талент, прафесіяналізм і грамадская адказнасць заслугоўваюць шчырай павагі і ўдзячнасці.

    "На працягу многіх гадоў Вы з годнасцю выконваеце пачэсную місію па адраджэнні і захаванні нацыянальнай спадчыны, садзейнічаеце духоўнаму і эстэтычнаму выхаванню гледача праз народна-песенную творчасць, - гаворыцца ў віншаванні. - Менавіта з Вашым імем звязаны лепшыя дасягненні заслужанага калектыву Рэспублікі Беларусь фальклорнай групы "Купалінка", якая з'яўляецца сапраўднай візітнай карткай беларускай культуры".