Віншаванне Нана Акуфа-Ада з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Гана

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Нана Акуфа-Ада з выбраннем Прэзідэнтам Рэспублікі Гана.

    "Пацвярджаю імкненне да далейшага развіцця двухбаковых адносін з вашай краінай на аснове дружбы і ўзаемаразумення. Спадзяюся на больш поўнае выкарыстанне тых магчымасцей, якія існуюць у палітычнай, гандлёва-эканамічнай і іншых сферах супрацоўніцтва, на карысць народаў Беларусі і Ганы", - гаворыцца ў віншаванні.