Віншаванне Нацыянальнай камандзе Беларусі па інваспорце

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Нацыянальную каманду Беларусі па інваспорце з выдатным выступленнем на гульнях "Мы разам. Спорт".

    "У Ханты-Мансійску вы заваявалі россып узнагарод, праявіўшы высокае спартыўнае майстэрства, жалезную волю і нязломны характар. Чарговы раз даказалі, што няма граніц магчымасцям чалавека. Усе нашы людзі падтрымліваюць вас у барацьбе за права займацца любімай справай і адстойваць гонар Беларусі на міжнародных спартыўных арэнах без умяшання палітыкі. Мы ганарымся вашай стойкасцю і патрыятызмам", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў усім беларускім паралімпійцам і трэнерам моцнага здароўя, дабрабыту і новых яркіх перамог.