Віншаванне Мухамаду Бухары з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мухамаду Бухары з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Рэспублікі Нігерыя.

    "Упэўнены, што ваша работа ў якасці кіраўніка краіны будзе садзейнічаць яе эканамічнаму прагрэсу, паспяховай рэалізацыі надзённых задач, умацаванню міру і стабільнасці ў рэгіёне", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы пацвердзіў зацікаўленасць у далейшым развіцці беларуска-нігерыйскіх палітычных адносін і плённым супрацоўніцтве ў гандлёвай, інвестыцыйнай, адукацыйнай, культурнай і іншых сферах узаемнага інтарэсу.