Віншаванне Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

    "Пад Вашым прадстаяцельствам Беларуская праваслаўная царква прадаўжае ўмацоўваць хрысціянскія традыцыі, якія даюць людзям цвёрдую апору ў сучасным дынамічна зменлівым свеце, дораць надзею і веру, напаўняюць сэрцы цеплынёй і мудрасцю", - гаворыцца ў віншаванні.

    Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што Царква праз плённае супрацоўніцтва з дзяржавай уносіць значны ўклад у выхаванне падрастаючага пакалення, пашырэнне ў грамадстве духоўна-маральных, сямейных каштоўнасцей, садзейнічае міжканфесійнаму міру ў краіне.

    Кіраўнік дзяржавы пажадаў Патрыяршаму Экзарху здароўя, невычэрпнай энергіі і поспехаў у высакародным служэнні Беларусі і Праваслаўнай царкве.