Віншаванне Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Веніяміну, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі з Хрыстовым Уваскрэсеннем.

    "Вялікдзень - важнейшае ў жыцці кожнага хрысціяніна свята. Яно зноў і зноў вучыць нас любові і міласэрнасці, дапамагае беражліва захоўваць веру, свята шанаваць гісторыю свайго народа. Гэта час асаблівай радасці, яднання, узаемнай падтрымкі", - гаворыцца ў віншаванні.

    Мудрае архіпастырскае слова Мітрапаліта Веніяміна таксама заўсёды накіравана на абарону слабых і абяздоленых, яно нагадвае аб неабходнасці павагі да старэйшых, клопату пра блізкіх, выхавання моладзі ў духу патрыятызму і сямейных каштоўнасцей, адзначыў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка выказаў пажаданне, каб светлая радасць вялікага свята стала для Патрыяршага Экзарха крыніцай велізарных духоўных сіл для далейшага самаадданага служэння ў імя Праваслаўя, на карысць Беларусі і яе народа.