Віншаванне Мітрапаліту Мінскаму і Заслаўскаму Паўлу, Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з днём нараджэння.

    "Ваша служэнне як кіраўніка Беларускай праваслаўнай царквы накіравана на развіццё шматграннага дзяржаўна-царкоўнага супрацоўніцтва, захаванне ў грамадстве евангельскіх традыцый любові, міласэрнасці і чалавекалюбства", - адзначаецца ў віншаванні.

    "Няхай і ў далейшым Вашы намаганні будуць стваральныя і плённыя. Упэўнены, што Ваша дзейнасць будзе садзейнічаць умацаванню хрысціянскіх каштоўнасцей на беларускай зямлі", - падкрэсліў Прэзідэнт.

    Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Паўлу здароўя, даўгалецця, поспехаў у рэалізацыі планаў і пачынанняў на карысць Праваслаўнай царквы і народа Беларусі.