Віншаванне Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму Патрыяршаму Экзарху ўсяе Беларусі

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі з Днём тэзаімянінаў.

    "На працягу многіх гадоў Ваша мудрае пастырскае слова знаходзіць жывы водгук у сэрцах вернікаў, вучыць любові, дабру, міласэрнасці, аказвае значны ўплыў на маральнасць народа", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы адзначыў выключны ўклад Мітрапаліта Філарэта ў адраджэнне праваслаўных традыцый і ўмацаванне Царквы, якая выконвае такую запатрабаваную ў наш няпросты час місію духоўнай асветы і сацыяльнай падтрымкі людзей.

    "І сёння Вы прадаўжаеце накіроўваць свае намаганні на сцвярджэнне хрысціянскіх каштоўнасцей і ўмацаванне духоўна-маральных асноў грамадства", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.