Віншаванне Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму Патрыяршаму Экзарху ўсея Беларусі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Патрыяршага Экзарха ўсея Беларусі з 80-годдзем.
«Вы прайшлі насычаны і цяжкі шлях служэння Праваслаўю, прыкладаючы вялікія намаганні для таго, каб Праваслаўная царква адрадзілася і стала духоўнай апорай народа. Стараннямі і малітвамі першага беларускага Экзарха адноўлены гістарычныя святыні, узведзены новыя храмы і манастыры, шырокае развіццё атрымаў багаслоўскі і міжцаркоўный дыялог. Вы заўсёды заклікалі да хрысціянскай любові, міру і грамадскай згоды», - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка таксама адзначыў: «Не выпадкова Ваша архіпастырская і грамадская дзейнасць атрымала высокае прызнанне дзяржаўнай улады і беларускага народа. Мы ведаем Вас не толькі як выдатнага прапаведніка, педагога, вучонага-тэолага, але і як шчырага і адкрытага чалавека».