Віншаванне Мітрапаліту Філарэту, пачэснаму Экзарху ўсяе Беларусі
Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Мітрапаліта Філарэта, пачэснага Экзарха ўсяе Беларусі з Днём Анёла.
"Ваша плённая дзейнасць па адраджэнні Беларускай праваслаўнай царквы, умацаванні традыцый духоўнасці, міласэрнасці і набожнасці стала для некалькіх пакаленняў нашых грамадзян прыкладам нястомнай працы і адданасці выбранаму жыццёваму шляху", - гаворыцца ў віншаванні.
"Няхай і ў далейшым Вашы малітвы
дапамагаюць людзям знаходзіць сілу духу і імкнуцца да новых здзяйсненняў", - адзначыў
Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Мітрапаліту Філарэту здароўя, цялесных і духоўных сіл і ўсяго найлепшага.