Віншаванне міністру замежных спраў Беларусі (1997-1998 гады) Івану Антановічу з 80-годдзем

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў міністра замежных спраў Беларусі (1997-1998 гады) Івана Антановіча з 80-годдзем.

    "Сваёй сумленнай работай на пасадзе міністра замежных спраў на карысць роднай Беларусі Вы паспяхова ўмацоўвалі пазіцыі нашай краіны на міжнароднай арэне, даказвалі, што беларуская дзяржава адкрыта для шчырага дыялогу з усім светам", - гаворыцца ў віншаванні.