Віншаванне Мілараду Додзіку з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны

    Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Міларада Додзіка з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Рэспублікі Сербскай Босніі і Герцагавіны.

    "У такі няпросты час дзяржаве і людзям патрэбны чалавек, шчыра адданы свайму народу, здольны абараніць яго права самому будаваць сучаснасць і планаваць будучыню Айчыны, слухаць і чуць грамадзян, а не інструкцыі з-за мяжы", - гаворыцца ў віншаванні.

    Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзейнасць Міларада Додзіка на гэтай пасадзе прынясе спакой і працвітанне Рэспубліцы Сербскай, гордасць за сённяшні і ўпэўненасць у заўтрашнім дні, будзе садзейнічаць развіццю ўзаемавыгадных і паважлівых адносін з міжнароднымі партнёрамі, у тым ліку з Беларуссю. 

    "Пацвярджаю зацікаўленасць нашай краіны ў далейшым паглыбленні супрацоўніцтва з Рэспублікай Сербскай Босніі і Герцагавіны ў розных галінах", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.