Віншаванне Маўрысіа Макры з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Аргенціны

    Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Маўрысіа Макры з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Аргенцінскай Рэспублікі.

    "Беларусь зацікаўлена ў актывізацыі палітычнага дыялогу з Аргенцінай, далейшым пашырэнні ўзаемадзеяння на міжнароднай арэне, больш поўнай  рэалізацыі патэнцыялу, які існуе ў гандлёва-эканамічнай і іншых галінах  двухбаковага супрацоўніцтва, пошуку новых падыходаў да паглыблення сувязей на аснове ўзаемаразумення і даверу", - гаворыцца ў віншаванні.