Віншаванне Маршалу Савецкага Саюза Дзмітрыю Язаву з 90-годдзем
Прэзідэнт Рэспублікі
Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Маршала Савецкага Саюза Дзмітрыя Язава
з 90-годдзем.
"Вы прысвяцілі сябе цяжкай і высакароднай прафесіі абаронцы Радзімы. Ваш жыццёвы шлях - гэта прыклад адданага служэння Айчыне і вернасці выбранай справе", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі Дзмітрыя Язава ведаюць не толькі як Маршала Савецкага Саюза, але і як чалавека, які прымаў удзел у вызваленні Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў, аднаўленні міру на беларускай зямлі.
Прэзідэнт пажадаў Дзмітрыю Язаву і яго блізкім здароўя, шчасця і дабрабыту.